Сайт "Медыя-Палесся" больш не адкрываецца
Сайт рэгіянальнага выдання "Медыя-Палессе" перастаў адкрывацца як у Беларусі, так і за мяжой. Пакуль невядома, праз што ён заблакаваны.
Рэдакцыя накіравала запыты ў Hoster.by і Міністэрства інфармацыі. Між тым выданне па-ранейшаму можна чытаць у тэлеграме і сацсетках.
У ліпені дома ў галоўнай рэдактаркі Святланы Гарда, а таксама ў ключавых супрацоўнікаў і ў офісе "Медыя-Палесся" прайшлі ператрусы. Офіс партала знаходзіцца ў Лунінцы, ператрусы праходзілі таксама і ў Пінску. У журналістаў забралі сродкі сувязі і носьбіты інфармацыі.
Як паведамляла "Еўрарадыё", ператрусы праводзілі супрацоўнікі КДБ у межах крымінальнай справы "Акт тэрарызму".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.