Сербаў і албанцаў Мітравіцы збліжае толькі рок-школа для моладзі
Але размаўляюць паміж сабой яны там па-англійску
Пераважная большасць косаўскіх сербаў жыве на поўначы краіны — у Паўночнай Мітравіцы. І калі ўсе астатнія сербскія пасяленні нават самі сербы называюць анклавамі, то калі так кажуць пра Мітрывіцы, яны абураюцца. Маўляў, акурат гэта не анклаў, а сербскія тэрыторыі на Поўначы Косава.
Дарогі ў Косава жахлівыя. І не заўсёды гэта можна спісаць на наступствы вайны. Хутчэй — да дарог, як і да энергетычнай сферы, рукі ў косаўскіх уладаў не дайшлі. Дарога на Мітравіцу не выключэнне. Асабліва першая яе палова — ад Прышціны. Далей яна становіцца лепшай, але не нашмат. Уздоўж дарогі накідана шмат смецця, нямала не ўзараных палёў, шмат будуецца (відаць, за грошы Еўрасаюза) двух-трох павярховых маёнткаў. Шмат мячэцяў і дэманстратыўна вынесеных ледзь не на ўзбочыну дарогі помнікаў загінулым байцам Вызваленчай арміі Косава. Побач з кожным — сцяг Косава.
Мітравіца падзелена на дзве часткі — Поўночную сербскую і Паўднёвую албанскую. Адна заўвага: калі ў сербскай Мітравіцы жывуць акрамя саміх сербаў яшчэ і албанцы, і габрэі, і румыны, то ў албанскай — фактычна толькі албанцы. Падзел ідзе па раце, зносіны паміж дзвюма часткамі калісьці адзінага горада — па мосце. На ім — узмоцнены патруль KFOR, міжнародных сілаў па падтрымцы парадку, і мясцовых паліцэйскіх. З кожнага боку сваіх.
Прайсці з адной часткі Мітравіцы ў другую можна без вялікіх праблем, але рух па мосце не назавеш вялікім. Бакі не асабліва імкнуцца да ўзаемных стасункаў.
Няўрадавая арганізацыя “Пабудова грамадства Мітравіц” імкнецца ўсімі магчымымі сродкамі змагацца з гэтай самаізаляцый дзвюх дыяспар аднаго горада. Будынак арганізацыі знаходзіцца ля самага маста на албанскай тэрыторыі, пад аховай блок-паста KFOR, у так званай буфернай зоне. Гэта дазваляе спакойна прыходзць сюды на працу і людзям з сербскага боку. Ідэяў, як падштурхнуць сербаў і албанцаў да сумеснага жыцця, працы і ўдзелу ў грамадскім жыцці роднага горада, было шмат, прызналася кіраўніца арганізацыі Валдэтэ Ідрызі (Valdete Idrizi) на сустрэчы з журналістамі з Беларусі, Украіны, Малдовы і Расіі. Але спрацавала самая нечаканая — рок-школа для моладзі.
Валдэтэ Ідрызі: “Мы стварылі школу, спачатку ў адным месцы — у Культурным цэнтры, а потым падзялілі яе на Паўночную і Паўднёвую часткі. Сутнасць школы ў тым, што мы збіраем дзяцей, вучым іх граць на розных інструментах, яны абмяркоўваюць паміж сабой розныя стылі рока. І самае цікае, што гэта адзіная школа ў Косава, дзе ідзе падзел не па нацыянальнай прыкмеце — серб ці албанец, а па прыхільнасцях у музыцы — цяжкі рок і лёгкі рок. У іх змяніліся прыярытэту і цяпер яны калі і спрачаюцца, то наконт розных стыляў рока, а не пра тое, да якіх этнічных груп яны належаць”.
Дзеці нават здолелі стварыць некалькі рок-калектываў.
Валдэтэ Ідрызі: “Летась дзеці ставарылі 4 гурты. Прычым, тры з іх — змешаныя па нацыянальнасцях. Спяваюць і размаўляюць паміж сабой яны па-англійску. Калі людзі сапраўды хочуць нешта рабіць разам — мова звычайна не праблема. Асабліва калі справа тычыцца такіх праектаў”.
У бліжэйшы час рок-школа збіраецца перабірацца ў будынак дома культуры праз дарогу, таксама паблізу ад паста KFOR. Жадаючых вучыцца іграць на інструментах усё больш з абодвух частак Мітравіцы.
Першае ўражанне ад сербскай часткі Мітравіцы — там значна чысцей. Калі на албанскім баку побач з мастом — кучы смецця, то з сербскага — кавярні са столікамі на вольным паветры. На вуліцах ранейшыя сцягі Косава — сербскі штандарт, а на ім косаўскі арол, плакаты: “Падтрымай Сербію!”, шмат мінакоў, багаты гандль у большасці сваёй сербскімі таварамі.
Пастаялі, паглядзлі, як група мужчын разважліва іграе ў шахматы. Паслухалі меркаванне сталага мужчыны наконт таго, хто вінаваты ў канфлікце паміж Косава і Сербіяй. У першую чаргу, безумоўна, ЗША. А яшчэ… Ватыкан. Чаму — даведацца не ўдалося, спазняліся на сустрэчу.
Але гэтая кароткая размова, і хвіліна ля шапіка з нацыянальнымі сербскімі сувенірамі адарвалі карэспандэнта Еўрарадыё, радыёжурналіста з Кіева і журналістку з Малдовы ад астатняй групы. Але запанікаваць не паспелі: да нас падыйшлі некалькі хлопцаў: “Вашы пайшлі ў той бок, даганяйце!”
Другая нечаканая сустрэча таксама адбылася на вуліцы. Наш суправаджаючы раптам спыніўся і прапанаваў: “Хочаце пагаварыць з лідэрам мясцовых радыкалаў? Гэта — Нэбойша Ёвіч, лідэр Сербскага нацыянальнага савета Паўночнай Мітравіцы”.
Нэбойша Ёвіч дзівіўся сустрэчы, але адразу пагадзіўся расказаць аб сваім бачанні магчымасці рэінтэграцыі сербскіх земляў Паўночнай Мітравіцы ў Косава.
Нэбойша Ёовіч: “На сённяшні дзень гэтае пытанне нават не разглядаецца і гэта немагчыма. Бо Касава не мае легітымнасці, яно не прызнана ў якасці незалежнай дзяржавы Саветам бяспекі ААН. І таму мы ні ў якай форме не будзем супрацоўнічаць з косаўскімі інстытуцыямі. Мець нейкія кантакты з косаўскімі ўладамі для нас немагчыма. З другога баку — мы за прысутнасць сербаў у Косава. Гэта наша зямля і сыходзіць адсюль, аддаючы нашы землі албанцам, мы не збіраемся”.
Еўрарадыё: “Вы не пойдзеце на супрацоўніцтва ні на якіх умовах?”
Нэбойша Ёвіч: “Толькі на ўмове, што Косава атрымае дабро Савета бяспекі ААН. Тады мы будзем думаць: які варыянт далейшага сумеснага жыцця магчымы. Мы лічым Косава незаконным утварэннем і не разглядаем нават пакуль пытанне нейкага супрацоўніцтва”.
У той жа час Нэбойша Ёвіч не лічыць сябе радыкалам у поўным сэнсе гэтага слова. Хутчэй, радыкалам “канструктыўным”. Прынамсі, ён не заклікае да ўзброеннага супрацьстаяння з Прышцінай. І кажа, што стварэнне сербамі свайго аналагу албанскай Вызваленчай арміі Косава немагчыма і не прынясе карысці.
Нэбойша Ёвіч: “Я думаю, што сілавое супрацьстаянне не будзе мець карысці, а стварэнне нейкіх вайсковых фармаванне не прывядзе ні да чаго добрага. Тут ужо прысутнічаюць міжнародныя вайсковыя і паліцэйскія сілы і ад Еўрасаюза, і ад NАТО. Лічу, што гэтага дастаткова для забеспячэння бяспекі сербскага насельніцтва”.
Зараз прышцінскія ўлады паўсюдна кажуць пра тое, што яны толькі віталі б вяртанне сербаў у месцы свайго ранейшага жыхарства. Але да гэтага часу ніводная сербская сям’я не вернулася нават ў Прышціну, бліжэй да ўладаў, якія ім гарантуюць спакойнае жыццё па вяртанні, не кажучы ўжо пра гарады і мястэчкі ў рэгіёнах. Людзі не вераць і баяцца. Не вераць нават у тое, што гэтую бяспеку ім дадуць міжнародныя сілы EULEX альбо NATO. Бо вымушана з’ехалі са сваіх дамоў і кватэр 220 тысяч сербаў. Каб гарантаваць бяспеку нават калі не ўсім, а палове — міжнародных сілаў проста не хопіць.