Сетку па перапраўцы мігрантаў з Беларусі і РФ выявілі ў ЕС, затрыманы 21 чалавек

У ЕС выкрылі сетку нелегальнай перапраўкі мігрантаў 

У ЕС выкрылі сетку нелегальнай перапраўкі мігрантаў  / europol.europa.eu

Маштабную аперацыю супраць сеткі па нелегальнай перапраўцы мігрантаў з Беларусі і Расіі правялі ў Еўрасаюзе. У ёй удзельнічалі ўдзельнічалі праваахоўнікі Эстоніі, Фінляндыі, Германіі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы і Швецыі, паведамляе Еўрапал.

У Фінляндыі, Германіі, Літве і Польшчы з 22 па 24 красавіка быў арыштаваны 21 чалавек. Гэта пераважна грамадзяне Егіпта, Ірака і Сірыі. Былі праведзеныя ператрусы па 24 адрасах. Праваахоўнікі канфіскавалі транспарт, залатыя ўпрыгажэнні, электроннае абсталяванне, фальшывыя дакументы, машынкі для падліку грошай, наркотыкі, кантрафактныя цыгарэты і 80 тысяч еўра гатоўкай.

У сетку ўваходзілі ў асноўным грамадзяне Егіпта, Ірака і Сірыі. Мігрантаў з Ірака перапраўлялі праз Расію і Беларусь. Канчатковымі кропкамі маршрутаў былі Германія і Вялікабрытанія. Для перавозкі выкарыстоўваліся легкавыя аўтамабілі, фургоны, пікапы ды іншы транспарт, прызначаны для перавозкі грузаў.

Паведамляецца, што мігрантаў перапраўлялі па так званым Паўночна-Балтыйскім маршруце. Уезд у Еўрасаюз каштаваў 3000-5000 еўра з чалавека. У Еўрапале кажуць, што частка незаконных даходаў выкарыстоўвалася для фінансавання тэрарызму.

Сетку па перапраўцы мігрантаў з Беларусі і РФ выявілі ў ЕС, затрыманы 21 чалавек
У ЕС выкрылі сетку нелегальнай перапраўкі мігрантаў / europol.europa.eu
Сетку па перапраўцы мігрантаў з Беларусі і РФ выявілі ў ЕС, затрыманы 21 чалавек
У ЕС выкрылі сетку нелегальнай перапраўкі мігрантаў / europol.europa.eu
Сетку па перапраўцы мігрантаў з Беларусі і РФ выявілі ў ЕС, затрыманы 21 чалавек
У ЕС выкрылі сетку нелегальнай перапраўкі мігрантаў / europol.europa.eu

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі