Шакуючую мужчынскую моду паказалі ў Парыжы (фота)

Эпатажны культавы дызайнер Рык Оўэнс прадставіў незвычайны стыль у сваёй новай калекцыі вопраткі. Шакуючае дэфіле адбылося ў Парыжы ў часе тыдня мужчынскай моды. Мужчыны-мадэлі выходзілі на подыюм без ніжняй бялізны, а іх убранне дазваляла бачыць адкрытую мужчынскую годнасць амаль цалкам.   

Паказ збянтэжыў гледачоў у першым раду, дзе сядзелі рэдактары модных часопісаў. Яны бачылі ўжо многае, але гэтая калекцыя ўсё ж выклікала сярод іх пярэпалах.

Дэфіле суправаджалася шэптам і гігіканнем публікі, а пазней паказ выклікаў шматлікія дыскусіі ў інтэрнэце на тэму сэксу і цэнзуры, паведамляюць замежныя СМІ.

Фота: East News, Getty/Fotobank

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі