Шарапава і Халеп зняліся з турніру ў Брысбене, Азаранка згуляе з Банаванцюр
Вікторыя Азаранка не згуляе ў другім туры тэніснага турніру ў аўстралійскім Брысбене з румынкай Сімонай Халеп (2-е месца ў рэйтынгу). Халеп знялася з-за траўмы левай нагі. Аднак беларуска не патрапіць аўтаматычна ў 3-ці круг. Арганізатары турніру замянілі румынку на Ісалін Банаванцюр з Бельгіі, якая ў першым крузе не выступала. У яе 170-е месца ў рэйтынгу WTA, у Вікторыі — 22-е.
Знялася і расіянка Марыя Шарапава (4-е месца ў рэйтынгу) — у яе траўма левага перадплечча. Яе замяніла іншая прадстаўніца Расіі — Маргарыта Гаспаран.
Фота: ria.ru