Шаўцоў: Саміт СНД важны таму, што праходзіць за месяц да саміта ў Вільні

25 кастрычніка ў Міску пачаўся саміт краін СНД, удзел у ім ўзялі амаль усе прэзідэнты. Не прыехаў толькі кіраўнік Кыргызстана. Палітолаг Юрый Шаўцоў мяркуе, што саміт важны не толькі з сімвалічнага пункту гледжання, але і з практычнага. За месяц да саміта Усходняга партнёрства ў кіраўнікоў краін-удзельнікаў УП ёсць магчымасць атрымаць прэферэнцыі ў Расіі, якая не зацікаўленая ў іх ўдзеле ў праграме Еўрасаюза.


“Гэты саміт праходзіць перад самітам Усходняга партнёрства, які адбудзецца ў Вільні праз месяц. Пытанні, якія там будуць абмяркоўвацца, вядомыя. Таму натуральна, што ў Мінску ў гэтыя дні шмат што павінна вызначыцца ў міжнародных адносінах паміж краінамі Усходняй Еўропы”, — гаворыць Шаўцоў.


Кульмінацыяй Саміта СНД у Мінску стане пасяджэнне Савета кіраўнікоў краін садружнасці. Яно адбываецца ў адмыслова адкрытым для яго Палацы Незалежнасці.

Фота з сайта прэзідэнта Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі