Шэсце на “Дзяды” дазволілі, але не больш за 5 тысяч чалавек
Урачыстасці запланаваныя на 2 лістапада.
Мінгарывыканкам дазволіў правядзення 2 лістапада ў сталіцы шэсця і мітынгу, прысвечаных Дню памяці продкаў “Дзяды”, паведамляе “Народная воля”.
У адказе арганізатарам гарадскія ўлады паведамляюць, што з улікам вопыту правядзення аналагічных мерапрыемстваў у мінулыя гады, зараз акцыя таксама дазваляецца з агульнай колькасцю ўдзельнікаў да 5 тысяч чалавек. Збор удзельнікаў запланаваны на 10.30 перад будынкам гадзіннікавага завода. Адтуль шэсце накіруецца ва ўрочышча Курапаты, дзе з 14.30 да 17.00 дазволены мітынг.