Шумахеру прапанавалі сыграць самога сябе ў кіно

Сяміразоваму чэмпіёну свету ў класе аўтагонак "Формула-1" Міхаэлю Шумахеру прапанавалі сыграць самога сябе ў кіно. З такой прапановай да Шумахера звярнуўся нейкі галівудскі прадзюсер. Агент гоншчыка заявіў у інтэрв'ю нямецкаму часопісу Bunte, што фільм мяркуецца назваць "Гісторыя Міхаэля Шумахера".

39-гадовы Міхаэль Шумахер пакінуў "Формулу-1" у 2006 годзе. За час сваёй кар'еры, распачатай у 1991 годзе, ён 154 разы падымаўся на подыум і выйграў 91 Гран-пры. Шумахер стаў самым паспяховым гоншчыкам у гісторыі "Фомулы-1".

На афіцыйнай старонцы "Формулы-1" паведамляецца, што Шумахер ужо прымаў удзел у здымках кіно. Ён сыграў адну з эпізадычных роляў у фільме "Астэрыкс на Алімпійскіх гульнях", а таксама агучваў мультфільм "Тачкі".

Нядаўна гоншчык пагадзіўся ўдзельнічаць у рэаліці-шоў пра футбол.

Фота: www.auto.werd.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі