Шведская пракуратура закрыла крымінальную справу Джуліяна Асанжа

Шведская пракуратура закрыла крымінальную справу Джуліяна Асанжа

Шведская пракуратура закрыла крымінальную справу аб згвалтаванні, пачатую на заснавальніка сайта WikiLeaks Джуліяна Асанжа, перадае Бі-Бі-Сі. Падрабязнасці пакуль не паведамляюцца. 

Аднак Асанж па-ранейшаму не можа пакінуць тэрыторыю эквадорскай амбасады, бо існуе брытанскі ордэр на яго арышт.

У 2012 годзе Асанжа арыштавалі на тэрыторыі Вялікабрытаніі па запыце шведскай пракуратуры. Калі яго выпусцілі пад заклад, то Асанж уцёк у амбасаду Эквадора.

Паліцыя Вялікабрытаніі заявіла, што затрымае Асанжа, калі ён выйдзе за межы амбасады, бо ордэр на яго затрыманне ад 2012 года захоўвае моц. Праўда, непадпарадкаванне суду — артыкул, значна лягчэйшы, чым абвінавачванне ў згвалтаванні.

Шведская пракуратура закрыла крымінальную справу Джуліяна Асанжа
Журналісты чакаюць, калі Джуліян Асанж выйдзе з эквадорскай амбасады. Фота: Reuters
Шведская пракуратура закрыла крымінальную справу Джуліяна Асанжа
Брытанская паліцыя таксама чакае, калі Джуліян Асанж выйдзе з эквадорскай амбасады. Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі