Сідорскі абурыўся тым, што Беларусь назвалі “Белоруссіяй”
Прэм’ер Сяргей Сідорскі абурыўся тым, што нашу краіну называюць “Белоруссія”. Сваю незадаволенасць ён выказаў 11 снежня ў прысутнасці прэм’ераў Расіі і Казахстана: “Ёсць адна заўвага – наша краіна называецца не Белоруссія, а Беларусь”, піша "Салідарнасць".
Нагадаем, у Санкт-Пецярбургу праходзіла пасяджэнне Вышэйшага органа Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана.
Нагадаем, у Санкт-Пецярбургу праходзіла пасяджэнне Вышэйшага органа Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана.