Сілавікі прыйшлі з ператрусам у дом праваабаронцы Леаніда Судаленкі

Леанід Судаленка

Леанід Судаленка / facebook.com/leonid.sudalenko.7

У доме Леаніда Судаленкі па месцы яго рэгістрацыі прайшоў ператрус. Пра гэта гомельскі праваабаронца расказаў у сацсетках. Дом размяшчаецца ў аграгарадку пад Гомелем.

Сілавікі "што шукалі, не казалі, мэблю ад сцен не адсоўвалі, 990 тыс. долараў пад канапай не знайшлі", іранізуе праваабаронца. Нагадаем, пра такую знаходку сілавікі адрапартавалі пасля ператрусу ў доме Сяргея Ціханоўскага.

Праваабаронца выказаў здагадку, што сёння сілавікі прыйдуць у ягоную гарадскую кватэру шукаць "іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Крымінальную справу вядзе райаддзел СК па Гомельскай вобласці, кажа Леанід.

Сам ён знаходзіцца за мяжой. У лістападзе 2021 года суд Цэнтральнага раёна Гомеля прыгаварыў Судаленку да 3 гадоў пазбаўлення волі. Яго абвінавачвалі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". Улетку гэтага года ён, цалкам адседзеўшы свой тэрмін, выйшаў на свабоду і пакінуў Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі