Сіноптыкі: Надвор'е ў навагоднюю ноч у Беларусі будзе цалкам зімовае

Слабы мароз і невялікі снег абяцаюць сіноптыкі ў навагоднюю ноч у Беларусі. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітры Рабаў. Па яго словах, у навагоднюю ноч чакаецца слабы вецер, умераны мароз — ад 0 да мінус 5 градусаў.

Распавядаючы аб прагнозе надвор'я на снежань, сіноптык паведаміў, што замаразкі будуць змяняцца перыядамі адлігі. "Перыяд анамальнага цяпла скончыўся, і ўжо на гэтых выходных пахаладае — уначы чакаецца ад мінус 3 да плюс 3, днём ад мінус 1 да плюс 4 градусаў", — паведаміў Рабаў. На выходных у некаторых раёнах краіны чакаюцца дажджы і туман.

На пачатку наступнага тыдня чакаецца няўстойлівае надвор'е, у шэрагу раёнаў — дождж, мокры снег, днём тэмпература ад мінус 1 да плюс 5 градусаў. Такое надвор'е захаваецца да канца першай дэкады снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі