Сіноптыкі распавялі пра надвор'е ў Беларусі на гэтым тыдні
Сіноптыкі распавялі пра надвор'е ў Беларусі на гэтым тыдні. Прагназуюцца складаныя ўмовы надвор'я — на дарогах магчымыя снежныя заносы. Такія праблемы могуць узнікнуць ужо ў аўторак, 9 лютага, калі амаль па ўсёй краіне пройдуць завірухі, на ўсходзе — моцны снег, вецер будзе ўзмацняцца да 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы ўжо не будзе дасягаць -28, як было на мінулым тыдні. У аўторак чакаецца ў начныя гадзіны 9-15 марозу, удзень — ад -6 да -11. У сераду будзе ад -12 да -18 градусаў уначы і ад -8 да -15 у дзённыя гадзіны.
На чацвер і пятніцу прагназуецца моцны снег, завірухі. Зноў беларусам давядзецца змагацца з снежнымі заносамі на дарогах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.