Словы Ціханоўскай пра "перадачу Украіне беларускай ядзеркі" — фэйк з сацсетак

"Іскандэр-М"

"Іскандэр-М" / ТАСС

У расійскім сегменце тэлеграма распаўсюджваецца чарговы фейк пра Святлану Ціханоўскую. Там пішуць, што, выступаючы ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, лідпрка дэмакратычных сілаў Беларусі паабяцала "перадаць Украіне беларускую ядзерную зброю".

Насамрэч Ціханоўская ніколі не рабіла такой заявы — ні ў ПАРЕ, ні на іншай пляцоўцы. А ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы яна апошні раз выступала ў чэрвені 2023 года.

Журналісты VoxCheck пішуць, што жартоўную навіну пра перадачу беларускай ядзернай зброі Украіне прыдумаў і апублікаваў сатырычны тэлеграм-канал. А расійскія прапагандысты падхапілі яе, ненаўмысна ці знарок.

Пра рашэнне Расіі размясціць у Беларусі сваю тактычную ядзерную зброю стала вядома ў канцы сакавіка 2023 года. Цяпер незразумела, на якой стадыі знаходзіцца гэты праект.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі