СМІ: Месі перадумаў і плануе працягнуць выступленні за зборную Аргенціны

СМІ: Месі перадумаў і плануе працягнуць выступленні за зборную Аргенціны

Ліянэль Месі перадумаў і плануе працягнуць выступленні за зборную Аргенціны. Пра гэта піша выданне La Nacion, якое спасылаецца на неназванага гульца каманды. Мяркуецца, што знакаміты футбаліст проста ўзяў перадышку і вернецца ў сваю нацыянальную зборную ўжо ў лістападзе. Атрымліваецца, што Месі прапусціць два матчы кваліфікацыі чэмпіянату свету 2018 года (са зборнымі Венесуэлы і Уругвая), але прыме ўдзел у самім першынстве.

Як інфармавала Еўрарадыё, 29-гадовы Ліянэль Месі заявіў пра завяршэнне сваёй кар'еры ў зборнай Аргенціны пасля таго, як яго каманда ў чэрвені прайграла фінальны матч Кубка Амерыкі зборнай Чылі (па пенальці, гл. відэа). Ён палічыў, што гэта лепшае рашэнне і для яго, і для зборнай. Пасля гэтага Месі заклікалі змяніць сваё рашэнне і заўзятары, і гульцы, і футбольныя спецыялісты.

СМІ: Месі перадумаў і плануе працягнуць выступленні за зборную Аргенціны
Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі