СМІ: рыхтуецца вялікая прэс-канферэнцыя Лукашэнкі

Штогадовая вялікая прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі плануецца на 29 студзеня. Пра гэта паведамляе БелаПАН, які спасылаецца на ўласную інфармацыю. Афіцыйна яна пакуль не пацверджаная.

Штогадовыя прэс-канферэнцыі прадстаўнікам беларускіх і замежных СМІ Лукашэнка звычайна праводзіць у канцы ці ў пачатку года. Летась мерапрыемства адбылося 21 студзеня, прычым яго фармат быў зменены: на сустрэчу з Лукашэнкам у Палац Незалежнасці запрасілі кіраўнікоў найбуйнейшых беларускіх дзяржаўных і недзяржаўных СМІ. Жывой трансляцыі не было — у вечаровым эфіры была паказаная толькі тэлеверсія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі