СМІ: Затрыманыя топ-менеджэры “Беларусбанка”
Затрыманы шэраг топ-менеджэраў “Беларусбанка” — пра гэта паведамляюць СМІ са спасылкай на неафіцыйныя крыніцы. У прыватнасці, БелаПАН паведамляе пра затрыманне выканаўчага дырэктара Анатоля Баговіка.
Неназваны суразмоўца агенцтва сказаў, што супрацоўнікі фінансавай установы даведаліся пра гэтыя арышты ў канцы мінулага тыдня.
Праваахоўныя органы, у тым ліку КДБ, не даюць пакуль афіцыйных каментароў да гэтай інфармацыі.
15 чэрвеня гэтага года ў палічнымі пры атрыманні хабару ў 14 тысяч долараў супрацоўнікі КДБ затрымалі першага намесніка старшыні праўлення Генадзя Гаспадарыка. Мяркуецца, што новыя затрыманні звязаныя менавіта з яго справай.