Смяротнае пакаранне адменяць, але толькі дзеля ўступлення ў Савет Еўропы
Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч не выключае адмены ў Беларусі смяротнага пакарання пры ўступленні ў Савет Еўропы. "Гэта патрабаванне Савета Еўропы, правіла. Калі мы ідзем туды - трэба прымаць правілы, якія існуюць", - сказаў Васілевіч. Аднак на цяперашнім этапе існаванне такой меры пакарання ў нашай краіне генпракурор лічыць абаснаваным. Пры гэтым ён адзначыў сталую тэндэнцыю да змяншэння вынясення смяротных прысудаў у Беларусі, інфармуюць "Белорусские новости".