Снайперы з КДБ Беларусі былі найлепшымі на Кубку свету ў Будапешце
Дагэтуль беларуская каманда так паспяхова не выступала.
Як інфармуе прэс-служба КДБ, у XIII спаборніцтвах на Кубак свету сярод паліцэйскіх і вайсковых снайпераў удзельнічалі 58 каманд. Яны прадстаўлялі спецыяльныя службы, паліцэйскія і вайсковыя фармаванні з 16 краін (Беларусь, Украіна, Расія, Казахстан, Венгрыя, Балгарыя, Нямеччына, Славакія, Чэхія, Македонія, Косава, Ізраіль, Вялікабрытанія, Швейцарыя, Бельгія, Кітай). Усе ўдзельнікі — дзейныя супрацоўнікі антытэрарыстычных падраздзяленняў і спецслужб, многія з якіх маюць вопыт удзелу ў баявых аперацыях.
Снайперы антытэрарыстычнага падраздзялення КДБ Беларусі групы "А" выйгралі камандныя спаборніцтвы паліцэйскіх снайпераў, а ў індывідуальным заліку беларусы занялі другое месца. У катэгорыі вайсковых снайпераў супрацоўнікі КДБ занялі другія месцы, саступіўшы толькі кітайцам.
Фота — ria.ru