Сотні бежанцаў прарваліся праз паліцэйскі кардон ў Харватыю

Сотні бежанцаў прарваліся праз паліцэйскі кардон ў Харватыю

Сотні мігрантаў, якія знаходзяцца ў Сербіі на тэрыторыі памежнага горада Таварнік, прарвалі кардон паліцыі. Яны трапілі на тэрыторыю Харватыі. Бежанцы пайшлі пешшу па чыгунцы і палях у глыб тэрыторыі.

РБК са спасылкай на замежныя агенцтвы паведамляе пра дзясяткі пацярпелых падчас бойкі з паліцыянтамі. За апошнія суткі, па звестках харвацкай паліцыі, мяжу перайшлі ўжо больш за 7000 бежанцаў. Прычым мігранты не плануюць надоўга затрымлівацца ў гэтай краіне. Праз Славенію яны збіраюцца перабрацца ў Аўстрыю, а потым у Нямеччыну або Скандынавію.

Мігранты рушылі ў Харватыю пасля таго, як у сераду раніцай Венгрыя перакрыла сваю мяжу з Сербіяй. Пасля гэтага ўцекачы сталі дабірацца ў Еўрасаюз праз Харватыю.

Кіраўнік МУС Харватыі Ранка Астоіч заявіў, што Заграб падрыхтаваў "план дзеянняў у надзвычайнай сітуацыі ў выпадку прытоку некалькіх тысяч бежанцаў". Дэталі паведаміць ён адмовіўся.

На фоне міграцыйнага крызісу кіраўнік Еўрасавета Дональд Туск абвясціў, што ў сераду, 23 верасня, пройдзе пазачарговы саміт ЕС па гэтай праблеме. 14 верасня міністры ўнутраных спраў краін ЕС на экстранным пасяджэнні ў Брусэлі не змаглі дамовіцца пра абавязковыя квоты на размеркаванне бежанцаў па краінах саюза.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі