Спаборніцтвы спецназа Беларусі і Расіі выйгралі беларускія байцы (відэа)

Пад Мінскам прайшлі спаборніцтвы спецпадраздзяленняў спецпрызначэння праваахоўных ведамстваў Беларусі і Расіі. Яны былі прымеркаваныя да 25-х угодкаў стварэння спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" МУС нашай краіны.

Як інфармуе БелаПАН, за перамогу на працягу трох дзён змагаліся 6 камандаў: группа "А" КДБ, спецпадраздзяленне Дзяржпамежкамітэта, спецыяльны атрад хуткага рэагавання ўнутраных войскаў МУС Беларусі, а таксама расіяне — спецатрад хуткага рэагавання МУС "Рысь", атрад унутраных войскаў "Віцязь" і каманда ФСБ з Есентукоў. "Алмаз", як арганізатар, удзельнічаў у спаборніцтвах па-за залікам.

Элітныя байцы спаборнічалі ў стральбе, імітавалі высадку з верталёта, праходзілі паласу перашкодаў, эвакуявалі параненых. У выніку перамогу аддалі спецыяльнаму атраду хуткага рэагавання ўнутраных войскаў МУС Беларусі.

Відэа: АНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі