Спрэчны польскі плакат знялі з выставы ў Брэсце

Спрэчны польскі плакат знялі з выставы ў Брэсце

Скандальны плакат Яанны Лядворух знялі з выставы " Cześć Brześć", прысвечанай 1000-годдзю Брэста. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў брастаўчанін Іван Чайчыц

"Можна меркаваць, што гэта звязана з тым, што ў сацыяльных сетках многія выказаліся рэзка і негатыўна ў наконт плаката і яго аўтара", — напісаў ён. 

Як распавядала Еўрарадыё, у Брэсце адбываецца выстава плакатаў, зробленых польскімі студэнтамі-дызайнерамі з Акадэміі мастацтваў у Катавіцах. Плакат Яанны Лядворух выклікаў шмат спрэчак, бо аўтарка выкарыстала для яго вобраз вядомага манумента "Мужнасць" з Брэсцкай крэпасці. На плакаце герой манумента размаляваны ў яскравыя колеры, ён пасміхаецца і робіць сэлфі. 

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 05.08:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі