Спявачка Агурбаш, выдачы якой патрабуе Мінск, не звярталася да Пуціна
Спявачка Анжаліка Агурбаш, выдачы якой патрабуе Мінск, не звярталася да расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Пра гэта яна заявіла ў эфіры Еўрарадыё. Агурбаш абурылася, што некаторыя СМІ паведамілі пра яе зварот да Пуціна. "Але калі будзе магчымасць, звярнуся, — кажа спявачка. — Папрашу дапамогі для ўсяго беларускага народа".
Анжаліка Агурбаш мае расійскі пашпарт. Пра тое, што ў дачыненні да яе распачалі ў Беларусі крымінальную справу, яна даведалася некалькі тыдняў таму, але не агалошвала гэта да мінулай пятніцы.
"Я ўжо нічога не баюся, — кажа спявачка. — Я падтрымлівала братоў і сясцёр-беларусаў увесь гэты год, як магла".
Агурбаш падкрэсліла: трэба спыніць рэпрэсіўную машыну ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.