Стала вядома, калі ў Магілёве агучаць прысуд Севярынцу і іншым палітвязням
Стала вядома, калі ў Магілёве агучаць прысуд Паўлу Севярынцу і іншым палітвязням — 25 траўня аб 11-й гадзіне, паведамляе "Белсат". Іх вінавацяць у арганізацыі "масавых беспарадкаў". Працэс у Магілёўскім абласным судзе пачаўся 12 траўня, ён закрыты нават для сваякоў.
Севярынец — літаратар, сябра аргакамітэта па стварэнні партыі БХД. Ён знаходзіцца ў зняволенні з чэрвеня 2020 года. Разам з ім судзяць Дзмітрыя Казлова, Ірыну Шчасную, Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.