Стала вядома, колькі школьнікаў у класах "ваенна-патрыятычнай накіраванасці"
З удзелам міліцыі ствараюцца "ваенна-патрыятычныя клубы"
Стала вядома, колькі ў Беларусі школьнікаў навучаецца ў класах "ваенна-патрыятычнай накіраванасці". У Мінадукацыі кажуць, што па ўсёй краіне іх налічваецца амаль 4 тысячы чалавек. У 220 установах адукацыі створаны 337 адпаведных профільных класаў.
Чыноўнікі адзначаюць, што "яшчэ адным сегментам ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі з'яўляецца кадэцкая сістэма". У дзевяці кадэцкіх вучылішчах налічваецца 1800 навучэнцаў.
Пасля падаўлення масавых пратэстаў у Беларусі ў 2020-м і падчас рэпрэсій рэжым Аляксандра Лукашэнкі актыўна заняўся "патрыятычным" выхаваннем моладзі. Для гэтага прыцягваюцца сілавікі, з іх удзелам ствараюцца "ваенна-патрыятычныя клубы", у якіх прапагандысты апрацоўваюць хлопчыкаў і дзяўчынак (для гэтага прыцягваюць нават расійскіх наймітаў). У школах з'явіліся кіраўнікі па "ваенна-патрыятычным выхаванні". Стаіць задача выхаваць не патрыётаў, якія любяць сваю Радзіму і ведаюць яе сапраўдную гісторыю, а лаяльных рэжыму людзей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.