Стала вядома пра дапамогу ЗША Украіне на 350 мільёнаў долараў

Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

ЗША аб'явілі пра змест 34-га амерыканскага пакета ваеннай дапамогі Украіне — на 350 мільёнаў долараў. У ім боепрыпасы для HIMARS, БМП Bradley, гаўбічныя снарады M777, супрацьрадарныя ракеты HARM.

"Расія можа сёння скончыць гэтую вайну самастойна. Пакуль гэтага не адбудзецца, мы будзем стаяць плячом да пляча з Украінай так доўга, як гэта будзе неабходна", сказаў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

З пачатку нападу Расіі ЗША аказалі Украіне дапамогу на суму каля $30 млрд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі