Сталі вядомыя самыя высокааплатныя спартсмены дзесяцігоддзя

Сталі вядомыя самыя высокааплатныя спартсмены дзесяцігоддзя

Сталі вядомыя самыя высокааплатныя спартсмены дзесяцігоддзя на нашай планеце. Спіс склаў часопіс Forbes. Яго ачольвае амерыканскі гальфіст Тайгер Вудс, які зарабіў за дзесяць апошніх гадоў 845 млн долараў. На другім месцы знаходзіцца амерыканскі баксёр Флойд Мэўэзер-малодшы — 660 млн долараў, на трэцім — баскетбаліст Кобэ Брайант, які выступае ў НБА за "Лос-Анджэлес Лейкерс" — $475 млн.

У першую дзясятку таксама патрапілі наступныя спартсмены: амерыканскі баскетбаліст Лебран Джэймс — 472 млн долараў, гальфіст з ЗША Філ Мікельсан — $468 млн, швейцарскі тэнісіст Роджэр Федэрэр — 455 мільёнаў долараў, англійскі футбаліст Дэвід Бэкхэм — 441 млн, баксёр з Філіпінаў Мэнні Пакьяо — 432 млн долараў, партугальскі футбаліст Крышціяну Раналду — 407 млн, аргенцінскі футбаліст Ліянэль Месі — 350 мільёнаў долараў.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі