Сталі вядомыя ўсе фіналісты "Еўрабачання-2023"

Галоўны прыз "Еўрабачання" крыштальны мікрафон / Corinne Cumming / EBU
Галоўны прыз "Еўрабачання" крыштальны мікрафон / Corinne Cumming / EBU

У Ліверпулі напярэдадні вечарам адбыўся другі паўфінал "Еўрабачання-2023". У ім бралі ўдзел 16 краін. Дзесяць выканаўцаў працягнуць барацьбу ў фінале, які адбудзецца ў суботу, 13 мая.

Па выніках другога паўфіналу барацьбу за галоўны прыз,  крыштальны мікрафон, працягнуць:

  • Albina & Familja Kelmendi Duje (Албанія)
  • Andrew Lambrou Break A Broken Heart (Кіпр)
  • Alika Bridges (Эстонія)
  • Gustaph Because Of You (Бельгія)
  •  Teya & Salena Who The Hell Is Edgar? (Аўстрыя)
  • Monika Linkytė Stay (Літва)
  • Blanlka Solo (Польшча
  • Voyager Promise (Аўстралія)
  • Brunette Future Lover (Арменія)
  • Joker Out Carpe Diem (Славенія)

Нагадаем, па выніках першага паўфіналу ў фінал прайшлі Нарвегія, Харватыя, Партугалія, Сербія, Ізраіль, Фінляндыя, Чэхія, Швецыя, Швейцарыя, Малдова і Украіна. Прадстаўнікі Італіі, Францыі, Германіі, Іспаніі і Вялікабрытаніі традыцыйна ўдзельнічаюць адразу ў фінале, як краіны-заснавальнікі і галоўныя спонсары конкурсу.

Адзначым, што па выніках мінулага "Еўрабачання" конкурс павінен быў прайсці ва Украіне, але там цяпер войны. Таму прадстаўленне перанеслі ў Вялікабрытанію. Такім чынам упершыню з 1980 года конкурс не праходзіць у краіне-пераможцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі