Стан здароўя Мікалая Аўтуховіча значна пагоршыўся

Стан здароўя галадаючага ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча значна пагоршыўся. Пра гэта паведаміў яго адвакат Павел Сапелка.
Аўтуховіч па-ранейшаму знаходзіцца ў медыцынскай частцы следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Мінску. У прадпрымальніка пачынаюцца праблемы з печанню.

Пры гэтым, як адзначыў адвакат, Аўтуховіч мае намер працягваць галадоўку "да канца". Ніякіх следчых дзеянняў з удзелам ваўкавыскага прадпрымальніка не праводзіцца, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, прадпрымальнікі з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага гэтага года. Іх абвінавацілі ў наўмысным знішчэнні альбо пашкоджанні маёмасці.

Мікалай Аўтуховіч аб’явіў галадоўку 16 красавіка.

Ён патрабуе як мага хутчэй альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць усім падследным меру стрымання і выпусціць іх пад падпіску аб нявыездзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі