Станіслаў Шушкевіч збірае дэмакратычны дэпутацкі клуб "Незалежнасць"
Кіраўнік Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га склікання Станіславаў Шушкевіч ініцыяваў стварэнне дэпутацкага клуба. Яго сябрамі могуць стаць усе былыя і цяперашнія парламентарыі, якія падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці і выступаюць за незалежнасць Беларусі. Дэпутацкае аб'яднанне плануецца назваць "Незалежнасць". Былы дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання Сяргей Антончык лічыць, што стварэнне такога аб'яднання даўно наспела, паведамляе udf.by.
Мяркуецца, што дэпутацкі клуб "Незалежнасць" будзе займацца прапагандай у Беларусі еўрапейскіх каштоўнасцяў, развіццём беларускай мовы і культуры ды наладжваннем кантактаў з заходнімі партнёрамі.
Мяркуецца, што дэпутацкі клуб "Незалежнасць" будзе займацца прапагандай у Беларусі еўрапейскіх каштоўнасцяў, развіццём беларускай мовы і культуры ды наладжваннем кантактаў з заходнімі партнёрамі.