Старэйшына баптысцкай царквы "Новая Зямля" і яго жонка знаходзяцца ў СІЗА-1
Андрэй i Вера Мамойкі / "Вясна"
Старэйшына баптысцкай царквы "Новая Зямля" Андрэй Мамойка і яго жонка Вера Мамойка знаходзяцца ў мінскім СІЗА-1. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Супраць іх завялі крымінальную справу за "арганізацыю і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
Аб затрыманні мужа і жонкі стала вядома 1 лютага. Па папярэдняй інфармацыі, падставай стала фота з пратэстаў 2020 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.