Старшыня КДБ патлумачыў, чаму Чыжу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай

Старшыня КДБ патлумачыў, чаму Чыжу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай

Бізнэсоўцу Юрыю Чыжу падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай, бо следству неабходна праверыць вялікую колькасць аб'ектаў, якія належаць бізнэсоўцу. Пра гэта старшыня КДБ Валерый Вакульчык паведаміў у эксклюзіўным каментары Еўрарадыё.

Вакульчык: "У яго дзве з нечым тысячы розных аб'ектаў. Як вы думаеце: можна за адзін месяц з усім разабрацца і праверыць? Таму гэта звычайная нармальная з'ява... У гэтым і ёсць асаблівасць эканамічных злачынстваў".

Таксама Вакульчык заявіў, што Чыжа па-ранейшаму падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў у асабліва буйным памеры.

Як паведамлялася напярэдадні, следства працягнула тэрмін утрымання Чыжа пад вартай яшчэ на два месяцы. Уладальніка групы кампаній “Трайпл” затрымалі яшчэ 11 сакавіка. Калі справа дойдзе да суда, то Чыжу пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Разам з вядомым бізнэсоўцам затрымалі яшчэ шэраг асобаў, якіх таксама падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі