Статкевіч і Ус адбіваліся ў Брэсце ад “пытанняў” наменклатуры
На сустрэчу з кандыдатамі ў прэзідэнты Мікалаем Статкевічам і Дзмітрыем Усам у пятніцу ў брэсцкі Палац культуры прафсаюзаў прыйшло каля 200 чалавек. Абодва кандыдаты казалі, што пайшлі на выбары, "каб вярнуць саму магчымасць выбараў". Спадар Ус яшчэ раз патлумачыў прычыну кораткасці свайго тэлевыступа. Маўляў, каб сказаць, што выбараў няма, і неабходна дабіцца, каб яны былі, не трэба гаварыць паўгадзіны.
У адрозненне ад сустрэч з Яраславам Раманчуком і Андрэем Саннікавым, гэтым разам актыўна ставілі пытанні прадстаўнікі ўлады. Дырэктар будаўнічага прадпрыемства выклікаў на дыскусію дырэктара прыватнай фірмы Уса. А жанчына, якая прадставілася “беспрацоўнай”, пацікавілася, як жывецца дочкам Статкевіча ў Нямеччыне.
Мікалай Статкевіч адказаў:
"Калі яны прыязджаюць, — а такога шчасця я Вам не пажадаў бы, бо прыязджаюць раз на год, — я баюся. Пакуль не адзвоняць, што пераехалі мяжу і ўжо ў Польшчы. Баюся, бо помню, як пасадзілі ўсю сям’ю Чыгіроў...".
Дочкі і хацелі б тут працаваць, пагатоў што вучыліся выдатна, сказаў Мікола Статкевіч. Але ім далі зразумець, што з такім прозвішчам не знойдуць у Беларусі працы. Старэйшая дачка абараніла ў Нямеччыне доктарскую дысертацыю, займае кіроўную пасаду, падзяліўся радасцю бацька.
Спадар Ус распавёў пра дзве прапановы дзеючаму прэзідэнту увесці ў склад выбарчых камісій с правам правяраць падлік галасоў прадстаўнікоў усіх кандыдатаў на прэзідэнцтва. Прапановы былі падпісаныя большасцю кандыдатаў у прэзідэнты, але пакуль застаюцца без адказу.
Сустрэча доўжылася каля двух гадзін.