"Стомленасць метала" прызнаная прычынай аварыі атракцыёна ў Мінску
Прычынай аварыі атракцыёна ў сталічным парку Чалюскінцаў названая "стомленасць метала". Пра гэта паведамляе пракуратура, якая праводзіць праверку.
Нагадаем, у выніку аварыі, якая здарылася 7 ліпеня, пацярпелі шэсць чалавек. Усе яны яшчэ знаходзяцца на амбулаторным лячэнні. Атракцыён - ланцуговая карусель - зламаўся падчас поўнага ходу. Частка канструкцыі зляцела з цэнтральнага стрыжня і ўпала на зямлю. Усіх, хто быў у той час на каруселі, выкінула за агароджу.
Пракуратура сцвярджае, што, паводле вынікаў тэхнічнай экспертызы, метал "састарыўся" якраз у гэтым стрыжні.
БЕЛТА адзначае, што атракцыён быў пабудаваны ў 1989 годзе ў Чэхаславаччыне.