Страйкоўцам, затрыманым падчас экскурсіі, прысуджаюць суткі і штрафы
У Баранвічах 16 лістапада судзілі страйкоўцаў "Беларуськалію", затрыманых у Івацэвіцкім раёне падчас экскурсіі на радзіму Тадэвуша Касцюшкі.
Як распавядала Еўрарадыё, 13 лістапада ў Івацэвіцкім раёне міліцыя затрымалі 45 сяброў страйкаму "Беларуськалію" і жыхароў Салігорска. Яны сфатаграфаваліся з бел-чырвона-белым сцягам, за гэта іх абвінавацілі ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Затрыманым прысуджалі штрафы і суткі, паведамляе ТГ-канал страйкама:
Яўген Клачкоў — 5 сутак,
Валянцін Скарбіч, Антон Дзямкоў, Раман Клявец — па 7 сутак арышту,
Максім Малочка, Ігар Асіпян — па 10 сутак,
Пётр Печкуроў, Аляксандр Біруля — па 12 сутак,
Сяргей Казелька, Юрый Корзун, Павел Пучэня — па 15 сутак,
Дзмітрый Сідарчук, Надзея Асіпян, Юрый Хацяновіч — па 540 рублёў штрафу (20 базавых),
Наталля Шафрановіч, Ігар Забродскі, Марына Агіевіч, Васіль Жыліч, Уладзімір Кучынскі, Павел Паўлаў, Аляксей Карлюк, Вадзім Фалей — па 270 рублёў (10 базавых).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.