Сярод пераможцаў “Міс-Мінск” — стрыптызёркі і танцоркі go-go (фота, відэа)
У інтэрнэце знайшлося пікантнае дас’е не толькі на пераможцу Яну Канцавенка, але і на іншых прызёрак конкурсу.
Спачатку Еўрарадыё знайшло ў сацыяльных сетках нясціплыя фотаздымкі пераможцы. Затым скандал вакол конкурсу разгарэўся з новай сілай. Наведвальнікі начных клубаў пазналі Яну Канцавенка і выклалі фота з вечарынак у Dozari (фота: geometria.ru).
А затым журналісты “Салідарнасці” сабралі інфармацыю пра дзяўчат, якія таксама ўдзельнічалі ў конкурсе. Напрыклад, другая віцэ-міс Мінска Наталля Башура працуе ў клубе go-go-танцоркай і выступае ў вобразе ружовага зайчыка
Міс Дружба — Кацярына Войтус — зарабляе на жыццё стрыптызам і мае асабістую старонку на сайце striptiz.by.
Дзве канкурсанткі ўваходзяць у скандальны эратычны гурт E.B.A.S.H — Вольга Кісялёва і Анжаліка Ціхановіч.
Як сказалі ў інтэрв’ю “Салідарнасці” прадстаўнікі аднаго з начных клубаў, яны былі ў шоку ад таго, як выбралі пераможцу конкурсу “Міс Мінск”: “Пераможца — пастаянная госця клубаў, і на фотах яе часта можна бачыць у кампаніі розных мужчын”.
Топ-менэджэры начных клубаў заўважаюць, што дзяўчаты проста робяць сваю працу і многія з іх вельмі добрыя і прыстойныя, але станавіцца тварам Мінскам ім зусім не абавязкова.
Тым часам адна з канкурсантак падзялілася з “Салідарнасцю”, што пасля ўзнагароджання пераможцаў каля 10 дзяўчат былі запрошаныя на прыём з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і яго малодшага сына Колі. А пасля прыёму дзяўчаты раз’ехаліся па клубах — працаваць.