Студэнтам-ядзершчыкам не далі павышаныя стыпендыі
Першае абяцанне будучым працаўнікам беларускай АЭС пакуль не выканалі
Сёння ў чатырох беларускіх ВНУ — БДУ, БНТУ, БДУІР і МДЭУ імя Сахарава — навучаецца некалькі соцень студэнтаў, якія змогуць працаваць на першай беларускай АЭС. Паколькі будучых спецыялістаў чакае павышаная адказнасць, ім вырашылі стварыць больш спрыяльныя ўмовы навучання. У тым ліку — павысіць стыпендыю (на 30-50%). Пра гэта на прэс-канферэнцыі “Кадры для ядзернай энергетыкі: патрэбы беларускай АЭС, перспектывы падрыхтоўкі” яшчэ напрыканцы ліпеня гаварыў начальнік ўпраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Юрый Місюк.
Як даведалася Еўрарадыё, Міністэрства адукацыі ўжо не першы раз звяртаецца з падобнымі прапановамі ў Міністэрства фінансаў.
“Справа ў тым, што зацверджана праграма развіцця ядзернай энергетыкі. І ў гэтай праграме ёсць такое мерапрыемства, як павышэнне памераў стыпендыі. Зараз мы працуем з Міністэрствам фінансаў, і пакуль яшчэ пытанне не вырашана. Пра канкрэтны памер павышэння яшчэ няма дамоўленасці”, — расказала начальнік аддзела працы і заработнай платы ўпраўлення сацыяльна-эканамічнага развіцця Міністэрства адукацыі Вера Слуянава.
Тым часам на хімфаку БДУ знайшлі магчымасць даплаціць 34 студэнтам-ядзершчыкам. Гэты факт пацвердзіў Васіль Мяцеліца, метадыст па арганізацыйнай і выхаваўчай працы хімфака БДУ:
“За тры месяцы атрымалі. Наколькі больш — раз рашэнне не прынята, не магу сказаць. Усё, як кажуць, у руках ураду”.
А вось студэнтам БНТУ пашанцавала менш:
“Такая ж стыпендыя, як ўва ўсіх нашых студэнтаў. Калі толькі будзе, дык сказалі, з новага году”.
Ніякіх даплатаў будучыя ядзершчыкі не дачакаліся і ў МДЭУ імя Сахарава.
Дарэчы, на сённяшні дзень мінімальная навучальная стыпендыя ў беларускіх вышэйшых навучальных установах складае 97,6 тыс. рублёў, максімальная — 156,3 тыс. (праўда, у вядучых ВНУ, якія вызначаны пастановай ураду, стыпендыя на 15%, а ў БДУ — на 30% большая, чым у астатніх). Апошні раз яна падрасла 1 снежня 2008 года. Як патлумачыла начальнік ўпраўлення сацыяльна-эканамічнага развіцця Міністэрства адукацыі Лідзія Субоцкая, стыпендыя павышаецца разам са стаўкай першага разраду.
Як вядома, урад на працягу года неаднаразова вяртаўся да абмеркавання гэтага пытання, якое ставіцца ў залежнасць ад сітуацыі ў эканоміцы, у тым ліку ад ўзроўню інфляцыі. Еўрарадыё паспрабавала даведацца, калі можна чакаць падвышэння стаўкі першага разраду (а, значыць, і падвышэння стыпендыі). Адказ Міністэрства працы і сацыяльнай абароны быў красамоўны: “Вам такую інфармацыю не скажа ніводная ўстанова”.
На здымку: Студэнцкі будаўнічы атрад БДУІР
Фота — bsuir.by