Студэнтаў-мэтавікоў могуць размеркаваць на неабмежаваную колькасць гадоў
Такую заяву міністра аховы здароўя Васіля Жарко распаўсюдзілі беларускія СМІ. Па яго словах, райвыканкамы маюць права агаворваць умовы, бо фінансуюць падрыхтоўку спецыяліста. Так, у Пухавіцкім раёне за кожны год навучання мэтавіка — два гады
адпрацоўкі. Атрымліваецца, што студэнту пасля 5 гадоў навучання трэба
яшчэ 10 гадоў адпрацоўваць.
Рэктар медыцынскага ўніверсітэта Павал Беспальчук ўдакладніў для Еўрарадыё гэтую інфармацыю.
Павал Беспальчук: “Гэта міністр казаў пра тое, што цяпер у Мінскай вобласці абласныя кіраўнікі знайшлі такі варыянт працы. Яны глядзяць, хто з карэнных жыхароў паступіў і займаецца за аплату. І здараецца ў людзей — за аплату паступіў, а грошай не вельмі дастаткова свабодных, таму ім прапануецца, калі ласка, давайце які-небудзь раён будзе аплачваць ваша навучанне, ну а вы ўжо адпрацуеце пасля на сваёй радзіме, ну колькі дагаворацца".
Па словах рэктара, такая сістэма дзейнічае з мінулага года. Сёлета выпускнікоў з такімі дамовамі не было. Дарэчы, на сёння студэнтаў ва ўсіх ВНУ краіны размяркоўваюць толькі на 2 гады. Але дамовы з "мэтавікамі" на 4 гады працы рэктар медуніверсітэта ўжо бачыў.
Падрабязнасці чакайце ў рэпартажы Еўрарадыё.