Стваральнікі "Паўднёвага парка" "забілі" Канье Ўэста

Стваральнікі мультыплікацыйнага серыяла "Паўднёвы парк" высмеялі папулярнага амерыканскага рэпера Канье Ўэста.  У апошняй серыі мультфільма пад загалоўкам "Fishsticks", Эрык Картман прыдумвае "самы смешны жарт у свеце", над якім смяюцца ўсе, акрамя Канье Ўэста. Рэпер не можа зразумець яго сэнс і вельмі крыўдзіцца, калі жартуюць над ім.

Пасля прэм'еры гэтага эпізоду "Паўднёвага парка" Канье Ўэст напісаў у сябе ў блогу, што быў "забіты" тым, што ўбачыў. "'Паўднёвы парк' забіў мяне, і гэта даволі смешна", — піша спявак.

Паглядзець цалкам эпізод "Fishsticks" можна на сайце South Park Studios.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі