Суд над рэдактарам tut.by Марынай Золатавай — чаго дамагаецца ўлада?
12 лютага ў будынку суда Маскоўскага раёна распачнецца суд па крымінальнай справе ў дачыненні да галоўнага рэдактара tut.by, фігуранткі так званай “справы БелТА” Марыны Золатавай.
Ці ёсць падставы ў следства абвінавачваць рэдактарку tut.by у крымінальным злачынстве? Чаму да суда дайшла толькі справа Золатавай? Ці не павінна на лаве падсудных з абвінавачваннем па артыкуле “бяздзейнасць службавай асобы” сядзець кіраўніцтва БелТА? Што насамрэч стала прычынай “справы БелТА”?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец і юрыст праваабарончай арганізацыі “Вясна” Валянцін Стэфановіч.