Суд над вернікам, які адмовіўся служыць у войску, зноўку адкладзены

Судовы разгляд справы супраць гомельскага верніка рэлігійнай суполкі “Сведкі Іеговы”, які адмовіўся служыць у войску, чарговы раз перанесены. Гэтым разам на 6 лістапада.

Як паведаміў Еўрарадыё сам фігурант справы Зміцер Смык, абвінаваўчы бок яшчэ не атрымаў адказ на запыт з войска.

Зміцер Смык: “Яны адпраўлялі яшчэ запыт у ваенкамат, ці маюцца ўмовы ў вайсковых частках, каб вернікі маглі там сваю рэлігію спавядаць. Чамусьці адказ яшчэ не прыйшоў. Таму суддзя даў яшчэ 8 дзён, каб дачакацца адказу. Я вырашыў пакуль што абараняцца сам, таму што паслугі адваката — гэта зусім не танна. А я чалавек сямейны, працую пакуль што адзін”.

Нагадаем, што крымінальная справа супраць Смыка была распачатая пасля таго, як маладзён адмовіўся падпарадкавацца вайсковаму прызыву. Сваё рашэнне Зміцер Смык матываваў рэлігійнымі перакананнямі. Ён з’яўляецца вернікам рэлігійнай суполкі “Сведкі Іеговы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі