Суд над Зянковічам адбудзецца 17 траўня
Судовы працэс над адным з арганізатараў акцыі "Чарнобыльскі шлях-2007" сябрам Партыі БНФ Юрыем Зянковічам адбудзецца ўвечары 17 траўня ў судзе Савецкага раёна Мінска.
Як паведаміў сам палітык, які пражывае ў пасёлку Ждановічы пад Мінскам, раніцай 16 траўня да яго прыйшлі ўчастковы і два спецназаўца.
Яны прапанавалі палітыку праехаць ва УУС Савецкага раёна. Там быў складзены пратакол за парушэнне грамадскага парадку падчас правядзення масавых мерапрыемстваў.
Пратакол складзены на падставе паказанняў супрацоўнікаў ДАІ, якія сцвярджаюць, што калона ўдзельнікаў "Чарнобыльскага шляху", рухаючыся ад вуліцы Якуба Коласа па вуліцы Сурганава, выйшла на праезную частку і перашкаджала руху транспарту.
Дарэчы, што ў Мінскім гарадскім судзе дагэтуль знаходзіцца касацыйная скарга Зянковіча на рашэнне Мінгарвыканкама, які змяніў маршрут правядзення шэсця.
БелаПАН