Суд у Мінску аштрафаваў двух абаронцаў Курапатаў
15 ліпеня ў судзе Мінскага раёна прайшлі суды над абаронцамі Курапатаў Рыгорам Асаулам і Дзянісам Урбановічам, піша "Новы час".
Урбановіча затрымалі 13 ліпеня падчас курапацкай варты каля рэстарана “Поедем поедим”. 14 ліпеня міліцыянты затрымалі Іларыёна Трусава і Рыгора Асаулу, які спрабаваў абараніць юнака ад затрымання.
Трусава адпусцілі ўвечары, бо ён непаўналетні. На яго склалі пратакол за дробнае хуліганства. Верагодна, яго справу будзе разглядаць адміністрацыйная камісія.
Рыгора Асаулу суд прызнаў вінаватым у непадпарадкаванні патрабаванню службовай асобы дробным хуліганстве. Яго аштрафавалі на 510 рублёў (20 базавых велічыняў).
Дзяніса Урабановіча за дробнае хуліганства аштрафавалі на 765 рублёў (30 базавых).