Судова-прававая рэформа ў Беларусі ўжо на завяршаючай стадыі. Відэа
Пра гэта 16 красавіка заявіў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.
У чацвер, 16 красавіка, Аляксандр Лукашэнка і старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала абмеркавалі тое, як праходзіць судова-прававая рэформа. Паводле слоў Сукалы, яна ўжо знаходзіцца на завяршаючай стадыі. Ён нагадаў, што быў вылучаны ў самастойную структуру Следчы камітэт, а суды агульнай юрысдыкцыі аб'ядналі з эканамічнымі. Старшыня Вярхоўнага суда мяркуе, што сёлета мусяць быць рэалізаваныя апошнія праекты.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў выніку рэформы судовая сістэма нашай краіны павінна стаць эфектыўнай, дзейнай і выніковай.
Фота, відэа: АНТ, ctv.by