Супер-гол беларускага канадца Джэфа Плата (відэа)
Нападаючы адзначыўся ў гасцявым матчы "Лакаматыва" з Яраслаўля з пражскім "Львом".
Каманда Плата прайграла — 2:3 (1:2, 1:1, 0:0). Сам беларускі канадзец закінуў дзве шайбы, пры гэтым другую вельмі эфектна (гл. відэа), атрымаўся сапраўды фантастычны гол. Эксперты кажуць, што гэта адна з лепшых закінутых шайбаў у гісторыі Кантынентальнай хакейнай лігі.
У выніку, "Леў" выйграў у "Лакаматыва" чацвёрты раз і выйшаў у фінал хакейнага Кубка Гагарына.
Адзначым, што Джэф Плат — нападаючы беларускай нацыянальнай зборнай.
Фота — goals.by