Суперкубак Беларусі выйгралі валейбалісты "Шахцёра"

Суперкубак Беларусі выйгралі валейбалісты "Шахцёра"

Суперкубак Беларусі выйгралі валейбалісты "Шахцёра". У матчы з мінскім "Будаўніком" яны перамаглі з лікам 3:1 (25:20, 25:22, 19:25, 25:21), інфармуе БЕЛТА.

Салігорскі клуб упершыню стаў уладальнікам гэтага ганаровага трафея. Летась перамога была за "Будаўніком".

Дарэчы, у наступныя выходныя пачынаецца 28-ы чэмпіянат Беларусі. "Шахцёр" перамог у апошніх двух сезонах чэмпіянату і цяпер пастараецца ўзяць золата трэці раз. Акрамя таго, 10 кастрычніка клуб стартуе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў і прыме на сваёй пляцоўцы нямецкі "Франкфурт".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі