Супрацоўніцу крамы "Адметнасць" аштрафавалі за тавары з нацыянальнай сімволікай
Супрацоўніцу гродзенскай крамы "Адметнасць" Вольгу Верамеенка аштрафавалі на 2030 рублёў (70 базавых велічыняў), паведамляе "Белсат".
Міліцыянты палічылі пікетам тое, што ў краме былі тавары з нацыянальнай сімволікай. У прыватнасці, гаворка ідзе пра футболкі з выявай "Пагоні" і званочак.
Верамеенка збіраецца абскарджваць прысуд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.