Супрацоўнікаў дзіцячых садкоў Магілёва адпраўляюць бясплатна "на бульбу"
Па выходных супрацоўнікі магілёўскіх дзіцячых садкоў вымушаны ездзіць у калгас, каб збіраць бульбу. Грошай за гэта ім не плоцяць Мяркуецца, што такім чынам дзіцячыя садкі кампенсуюць недахоп бюджэтных сродкаў на сваё ўтрыманне. Еўрарадыё даведалася, што ў кастрычніку нянечкі і выхавацелькі дапамагалі збіраць бульбу ў калгасе аграгарадку Кадзіна Магілёўскага раёна.
Праўда, у ААТ “Кадзіна” вялікай увагі таму, каго да іх прысылаюць, не надаюць:
“Райана давала нейкіх людзей, але мы не памятаем, былі там з дзіцячых садкоў ці не”.
Метадыст па дзіцячых садках аддзела адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва Галіна Караткевіч катэгарычна абвергла інфармацыю пра тое, што дзіцячым садкам загадалі ездзіць “на бульбу”:
“Ніякага загаду, нічога такога няма. Першы раз чую ад вас. Гэта памылковая інфармацыя”.
Аднак у першым жа садку, куды патэлефанавала Еўрарадыё, яна пацвердзілася:
“Прыйшоў загад аддзела адукацыі – камандзіраваць на сельгаспрацы ў суботу. У нас чатыры чалавекі чатыры тыдні ад’ездзілі. Гэта ў нас штогод дапамога калгасам. І грошай ім, па-мойму, за гэта не плацілі. Гэта мы ўжо аддзячвалі, як маглі, за іх выходны дзень”.
Наступнаму дзіцячаму садку пашанцавала болей:
“Нашы дзяўчаты ездзілі на моркву. Гэта было, напэўна, у верасні. Кастрычнік нас увогуле не чапалі”.
Што праўда, супрацоўнікаў “перагружаных” садкоў на прымусовыя палявыя працы не накіроўвалі:
“Вы ведаеце, у нас тут дзяцей шмат, у нас няма каму ехаць”.
Фота — ByMedia