Супрацоўнікі расійскай амбасады сустрэнуцца з Баўмгертнерам 30 верасня
Час сустрэчы будзе ўзгоднены дадаткова.
Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на прадстаўніка амбасады. "Нас апавясцілі пра тое, што мы зможам сустрэцца з Уладзіславам Баумгертнерам у бліжэйшы панядзелак", — распавёў суразмоўца агенцтва.
Нагадаем, што арыштаваны кіраўнік "Уралкалія" правёў месяц у СІЗА КДБ. 26 верасня яго перавялі пад хатні арышт. Баўмгертнер знаходзіцца на кватэры, арандаванай супрацоўнікамі КДБ, пад пастаянным назіраннем аператыўнікаў.
Фота — ria.ru