Сусветная федэрацыя кёрлінга працягнула адхіленне спартсменаў з Беларусі і Расіі
Кёрлінг па-ранейшаму пад санкцыямі
Сусветная федэрацыя кёрлінга працягнула адхіленне зборных з Беларусі і Расіі ад міжнароднных спаборніцтваў. Папярэдняе рашэнне было прынятае пасля пачатку агрэсіі РФ супраць Украіны, яно дзейнічала да канца 2023 года. Цяпер жа яго падоўжылі да канца сезона 2023-2024 гадоў, паколькі ў федэрацыі бачаць небяспеку, што ўдзел у спаборніцтвах беларусаў і расіян "нанясе шкоду цэласнасці спаборніцтваў з-за канфлікту ва Украіне".
Кіраўніцтва Сусветнай федэрацыі кёрлінга абяцае працягваць адсочваць сітуацыю, звязаную з вайной ва Украіне, і "пакідае за сабой права перагледзець сваё рашэнне, калі спатрэбіцца".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.